КАЛЕНДАРЬ СОБЫТИЙ

Ноябрь 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
 
Беларусь і Кітай - 中国与白罗斯
Общедоступная group · 607 участников
Присоединиться к группе
Група аб'ядноўвае ўсіх тых, хто звязаны з Кітаем і Беларуссю. У групе публікуецца інфармацыя аб мерапрыемствах, падзеях, людзях якія спрыяюць развіццю...
 

ВКонтакте

WeChat – 微信

WeChat ID: BelarusChina

加入白罗斯微信!
扫一扫二维码
微信号: BelarusChina
КЛУБ КИТАЙСКОЙ КУЛЬТУРЫ 仓颉文苑
白俄罗斯文化历史旅游留学相关,守望白俄,带你看不一样的世界!

Китайско-Белорусский индустриальный парк

Пра міжнародны адукацыйны праект «Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры»

Пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам у перыяд з 8 па 17 верасня 2019 года праводзіць міжнародны адукацыйны праект «Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры». Удзел у ім прымаюць кітайскія студэнты і выкладчыкі. За дзесяць дзён госці азнаёмяцца з сістэмай вышэйшай адукацыі краіны, падчас адукацыйнай майстэрні вывучаць асновы беларускай мовы.

Кітайскія студэнты і выкладчыкі  пабываюць у замках і родавых сядзібах Беларусі, у яе унікальных храмах, наведаюць Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальны гістарычны і Нацыянальны мастацкі музеі, музей-запаведнік «Нясвіж», замкавы комплекс «Мір». Акрамя таго, яны акунуцца ў атмасферу спартыўнага жыцця V Мінскага паўмарафона і святкавання 952-годдзя Мінска.

Дадзены праект праводзіцца ў Год адукацыі Беларусі ў Кітаі, якім  аб’яўлены 2019 год. Мэта — наладжванне прамых кантактаў паміж універсітэтамі дзвюх краін, развіццё супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навуковых даследаванняў, стварэнне цэнтраў вывучэння Беларусі і ўвядзенне спецыяльнасці «беларуская мова» ў вышэйшых навучальных установах Кітая, садзейнічанне акадэмічнай мабільнасці, умацаванне ўзаемаразумення і традыцыйнай дружбы паміж народамі дзвюх краін.

Источник: http://china.mfa.gov.by/ru/embassy/news/a57a8df2ecb251e0.html

Share