КАЛЕНДАРЬ СОБЫТИЙ

Июль 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июн    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
 
Беларусь і Кітай - 中国与白罗斯
Общедоступная group · 607 участников
Присоединиться к группе
Група аб'ядноўвае ўсіх тых, хто звязаны з Кітаем і Беларуссю. У групе публікуецца інфармацыя аб мерапрыемствах, падзеях, людзях якія спрыяюць развіццю...
 

ВКонтакте

WeChat – 微信

WeChat ID: BelarusChina

加入白罗斯微信!
扫一扫二维码
微信号: BelarusChina
КЛУБ КИТАЙСКОЙ КУЛЬТУРЫ 仓颉文苑
白俄罗斯文化历史旅游留学相关,守望白俄,带你看不一样的世界!

Китайско-Белорусский индустриальный парк

НДІ вялікіх дадзеных

Урад КНР і ААН абвясцілі аб сумесным стварэнні ў горадзе Ханчжоў (правінцыя Чжэцзян, Усходні Кітай) навукова-даследчага інстытута вялікіх дадзеных, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Мемарандум аб стварэнні першага ў гісторыі НДІ вялікіх дадзеных, які ААН засноўвае сумесна з асобнай краінай, быў падпісаны старшынёй Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР Нін Цзічжэ і намеснікам генеральнага сакратара ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях Лю Чжэньмінь.

Горад Ханчжоу з’яўляецца лідарам Кітая ў даследаванні і прымяненні вялікіх дадзеных, тут знаходзяцца розныя перадавыя кампаніі дадзенай галіны. Лю Чжэньмінь адзначыў, што вялікія дадзеныя адыграюць важную ролю ў рэалізацыі Парадку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця ў перыяд да 2030 года, у прыватнасці дапамагаючы краінам, якія развіваюцца і не маюць дастатковага патэнцыялу для развіцця гэтай галіны, удзельнічаць у інавацыях глабальных дадзеных.

Па словах Лю Чжэньміня, НДІ ў Ханчжоу будзе праводзіць міжнародныя навучальныя курсы па выкарыстанні вялікіх дадзеных для краін, якія развіваюцца. Як заўважыў Нін Цзічжэ, стварэнне НДІ – новы вынік працы мэтавага фонду Кітая і ААН па развіцці статыстычных магчымасцяў.  Дадзены фонд фінансуе ўдзел дырэктараў статыстычных бюро з больш чым 40 найменш развітых дзяржаў і краін,якія развіваюцца, у Сусветным форуме ААН па выкарыстанні дадзеных, прасоўвае ў гэтых краінах профільныя інавацыі і павялічвае іх статыстычныя магчымасці.

Источник: http://zviazda.by/be/news/20190708/1562564554-ndi-vyalikih-dadzenyh

Share